Мінфін Расіі апасаецца, што Беларусь пад выглядам арганічных растваральнікаў экспартуе нафту і нафтапрадукты.Пра гэта заявіў
«Мы сутыкнуліся з тым, што ў некалькі разоў з Беларусі вырас экспарт арганічных растваральнікаў на знешні рынак. Мы апасаемся, што гэты тавар — прыкрыццё. Не выключана, што пад выглядам растваральнікаў экспартуюцца нафтапрадукты», — сказаў Шаталаў.
Ён падкрэсліў, што расійскі бок разбіраецца з гэтай інфармацыяй і спрабуе прыняць адпаведныя меры. «Будзем дамаўляцца з беларускімі калегамі», — сказаў Шаталаў.
Намеснік міністра фінансаў РФ нагадаў, што цяпер расійскі бюджэт губляе сур’ёзныя даходы, паколькі пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў унутры Мытнага саюза не спаганяюцца экспартныя пошліны.
«Гаворка ідзе пра шмат мільярдаў долараў. Ёсць пэўныя кампенсацыйныя механізмы. Беларусь пры экспарце нафты і нафтапрадуктаў са сваёй тэрыторыі павінна спаганяць экспартныя пошліны па расійскіх стаўках і пералічваць іх у бюджэт РФ», — сказаў Шаталаў, дадаўшы, што такая мера толькі часткова кампенсуе страты расійскага бюджэту.