У апошнім нумары ў рубрыцы «Цытата дня» дзяржаўная газета «Звязда» прыводзіць словы дэкана гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргея Карпава.

«Беларуская мова ўжо даўно выкладаецца на філалагічным факультэце МДУ. Цяпер гэтая дысцыпліна ўключана і ў праграму студэнтаў, якія вывучаюць гісторыю постсавецкіх краін.

Нельга вывучаць гісторыю краіны без ведання яе мовы. Таму кожны студэнт, які ў нас вывучае гісторыю Беларусі, вывучае і беларускую мову».

Падобны факт не можа не радаваць і выклікае толькі павагу. Іншая рэч, што ў самой Беларусі гісторыя ўласнай краіны ад 2006 года ў сярэдніх школах выкладаецца па-расейску. А таксама геаграфія. І праз шэсць гадоў Міністэрства адукацыі не раіць чакаць вяртання да абавязковага вывучэння гэтых прадметаў па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?