Капітанам алімпійскай каманды Беларусі на Гульнях у Лондане, якія стартуюць 27 ліпеня, можа стаць Кацярына Карстэн. Пра гэта паведаміў першы
Паводле яго слоў, адпаведная прапанова накіравана на зацвярджэнне кіраўніку НАК Аляксандру Лукашэнку.
У якасці сцяганосца на адкрыцці Гульняў на зацвярджэнне Лукашэнку прапаноўваецца кандыдатура Максіма Мірнага.Заічкаў адзначыў, што на гэту ролю разглядаліся і іншыя спартсмены, але на час адкрыцця Алімпіяды яны яшчэ не будуць знаходзіцца ў Лондане.
Кацярына Карстэн — двухразовая алімпійская чэмпіёнка, неаднаразовая чэмпіёнка свету па акадэмічным веславанні.
Максім Мірны — першая ракетка свету ў парным разрадзе.