27 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску адбылася прэзентацыя двухтомніка«Хроніка-2000 .Украіна-Беларусь» , выдадзенага ў межах праекта «Украіна — гісторыя вялікага народа».
Як сказаў падчас прэзентацыі пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў, першая і адзіная канстытуцыя ва Украіне была прынятая ў 1996 годзе. «Яна практычна не зведала змяненняў — была спроба ў 2004 годзе, калі быў „аранжавы путч“. Тады некаторыя сілы дамаўляліся і спрабавалі змяніць канстытуцыю ў бок парламентарызму. Але, на жаль, было зроблена вельмі шмат парушэнняў, і Канстытуцыйны суд Украіны адмяніў усе дапаўненні, што былі зробленыя», — адзначыў Ціханаў.
Дарэчы, тлумачальны слоўнік рускай мовы Ожагава вызначае слова «путч» як «дзяржаўны пераварот, учынены групай змоўшчыкаў».
Пасол Украіны ў Беларусі паведаміў, што ва Украіне спецыялісты працуюць над праектам новай канстытуцыі. Паводле меркавання Ціханава, на працягу
Ён лічыць, што канстытуцыя Украіны зменіцца ў бок развіцця парламентарызму, мясцовага самакіравання і ўдакладнення некаторых «размытых» палажэнняў цяперашняй. «Галоўнае — каб краіна была дэмакратычная, каб на чале яе стаяў народ, яго прывілеі, каб усё астатняе працавала на гэту ідэю», — падкрэсліў пасол.