Як паведамлялася раней, з 1 ліпеня для студэнтаў і навучэнцаў адмяняецца бясплатны праезд у грамадскім транспарце.
Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька заявіў, што рэзананснае рашэнне ў цэлым было падтрымана студэнцкай грамадой.

«З 1 ліпеня студэнты будуць карыстацца транспартам на агульных падставах, — адзначыў Ладуцька. — Мы заўсёды казалі: шаноўныя сябры, гэтая мера была прынята тады, калі ў нас было няпроста. Ніхто не абяцаў, што гэта навечна. Сёння Мінск пакуль не выйшаў на ўзровень заробкаў снежня 2010 года,

але за май ужо маем у сярэднім больш за $500. Студэнты гэта разумеюць».

Ладуцька распавёў, што пытанне адмены льгот абмяркоўвалі нядаўна на сустрэчы з камандзірамі студатрадаў.

«Студэнты сказалі, што яны гатовыя да гэтага развіцця падзей. Бо сёння ў Мінску створаны ўмовы, у тым ліку і на будаўнічых аб’ектах, каб можна было стварыць сабе эканамічны запас.
Больш за тое, у Мінску ёсць тысячы варыянтаў, дзе вас прымуць у вольны ад вучобы час і дзе можна зрабіць карысць гораду, зарабіўшы пры гэтым грошы», — сказаў кіраўнік Мінгарвыканкама.
Прывёў ён і такі факт: студэнты зусім не такія бедныя, і далёка не ўсе з іх карыстаюцца грамадскім транспартам.
Паводле інфармацыі Мікалая Ладуцька, з 110 тыс. навучэнцаў у 10 тыс. ёсць уласныя аўтамабілі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?