Польскі Сейм вынес рашэнне перайменаваць стадыён «Narodowy» у Варшаве ў стадыён імя Казімежа Гурскага.

Казімеж Гурскі (1921–2006), нарадзіўся ў Львове, у чэмпіянаце Польшчы гуляў за RKS, пасля акупацыі Заходняй Украіны саветамі за «Спартак» і «Дынама». У 1945 г. пераехаў у Польшчу, выступаў за варшаўскую «Легію». Па сканчэнні кар’еры футбаліста заняўся трэнерскай дзейнасцю.

Прывёў зборную Польшчы да перамогі на Алімпійскіх гульнях 1972 г. у Мюнхене
і сярэбраных медалёў Алімпіяды-76 у Манрэалі, а таксама да бронзавых медалёў чэмпіянату свету ў 1974 годзе.

Пасля трэніраваў «Панатынаікас» і «Алімпіякас», якія прыводзіў да залатых медалёў чэмпіянату Грэцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0