Заяву Вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі распаўсюдзіла ў чацвер яе прэс-служба.

У заяве адзначаецца, што Эштан глыбока занепакоеная шматлікімі паведамленнямі пра пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі цягам апошніх тыдняў. Асобна яна згадала шасцімесячны прысуд Васілю Парфянкову і затрыманне журналіста Андрэя Пачобута.

Таксама прадстаўніца ЕС занепакоена апошнімі заканадаўчымі зменамі, накіраванымі на павелічэнне рэпрэсіўных паўнамоцтваў КДБ і абмежаванне незалежнага маніторынгу грамадскай думкі.
Яна адзначае, што ўсё гэта адбываецца ў час, калі Беларусь рыхтуецца да парламенцкіх выбараў.

Кэтрын Эштан заклікае беларускія ўлады адмяніць рэпрэсіўную палітыку, а таксама спыніць усе акты пераследу апазіцыі, СМІ і грамадзянскай супольнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?