У сувязі са святочнымі днямі змяняецца рэжым працы гарадскога, прыгараднага і міжгародняга транспарту Мінска.
30 чэрвеня гарадскі грамадскі транспарт працуе па графіку працоўнага дня, 1, 2 і 3 ліпеня — выхаднога.
Прыгарадны і міжгародні аўтамабільны транспарт працуе: 29 і 30 чэрвеня па раскладзе пятніцы, 1 ліпеня — суботы, 2 і 3 ліпеня — нядзелі.
Нагадаем, што 30 чэрвеня — працоўны дзень, 1, 2 і 3 ліпеня — выхадныя.