Нядзельны фінал Еўра-2012 паміж зборнымі Італіі і Іспаніі даверана судзіць партугальскаму арбітру Педру Праэнса. Матч пройдзе на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі» і пачнецца ў 21:45 па мінскім часе.

Гэты сезон стаў зорным для фінансавага дырэктара з Пінхал Нова, які працаваў у мінулым месяцы на фінале Лігі чэмпіёнаў «Чэлсі» — «Баварыя».

Нядзельны паядынак у Кіеве стане для 41-гадовага рэферы чацвёртым матчам на турніры.
На групавым этапе ён абслугоўваў сустрэчы Іспанія — Ірландыя (4:0) і Швецыя — Францыя (2:0). Акрамя таго, яму даверылі судзіць чвэрцьфінал Англія — ​​Італія.

Праэнса будзе працаваць на фінале разам са сваімі суайчыннікамі Берціну Мірандам, Рыкарду Сантушам, Жоржам Соўзам і Дуартэ Гомешам. Чацвёртым арбітрам прызначаны турак Джунейт Чакыр, а роля рэзервовага памочніка суддзі адведзена яшчэ аднаму прадстаўніку Турцыі Бахатыну Дурану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?