Сёння шэрагінтэрнэт-рэсурсаў са спасылкай на расійскі сайт sports.ru распаўсюдзіў навіну пра тое, што паўабаронца Аляксандр Глеб блізкі да пераходу ў БАТЭ.
Галоўны трэнер барысаўскага клуба Віктар Ганчарэнка пацвердзіў гэту інфармацыю:
«Так, учора Аляксандр браў удзел у трэніроўцы нашай каманды.Але гэта звычайная практыка: на розных адрэзках сезону шматлікія футбалісты, якія раней выступалі за БАТЭ, звяртаюцца да нас з такой просьбай — каб падтрымаць форму або пачаць набіраць патрэбныя кандыцыі. І мы заўсёды ідзём ім насустрач.
Вядома, калі б Глеб пагадзіўся перайсці ў наш клуб, мы з задавальненнем заключылі б з ім кантракт. Усё ж такі Аляксандр такі футбаліст, які ўпрыгожыў бы любы еўрапейскі чэмпіянат.
Нагадаем, што вясной гэтага года А. Глеб гуляў за расійскія «Крылы Саветаў».