Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага суда Беларусі Віктар Камянкоў прэзентаваў 29 чэрвеня ў Мінску кнігу «Біблія пра сям’ю і для сям’і», складальнікам якой ён стаў асабіста,
паведамляе літоўская газета «Обзор».

Паводле яго, узяцца за складанне гэтай кнігі яго натхніла тое, што ў Бібліі можна знайсці адказы на любыя пытанні, немалое месца там надаецца менавіта сямейным каштоўнасцям, а значэнне сям’і для дзяржавы вельмі вялікае. Пры гэтым задумаўся ён пра складанне гэтай кнігі пасля таго, як выйшла іншая яго кніга на рэлігійную тэму — Біблія ў правасуддзі.

Кніга ўяўляе сабой анталогію біблейскіх цытат і вытрымак са Святога Пісання. Пры гэтым, паводле яго слоў, ён сябе не выпадкова назваў толькі складальнікам, але не аўтарам, бо кніга цалкам заснаваная на Бібліі.

«Біблія пра сям’ю і для сям’і» сістэматызуе багаслоўскія тэксты і дае адказы на пытанні, якія ўзнікаюць у сямейным жыцці», — сказаў Віктар Камянкоў.

* * *

У 2009 годзе з нагоды таго, што мінскія гарадскія ўлады адбіраюць будынак у царквы «Новае жыццё» Віктар Камянкоў заявіў, што праблемы вернікаў «за межамі судовай вытворчасці».

Яшчэ раней, у 2006 годзе, калі Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў незалежным газетам у распаўсюдзе праз дзяржаўную сетку-манапаліста, Камянкоў заявіў: «Такая якасць, як літасць, калі яна будзе ў суддзі гаспадарчага суда, прывядзе да хаосу не толькі ў сістэме правасуддзя, але і ў дзяржаве наагул».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?