На 1,4% выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі з 1 па 26 чэрвеня (з 1 па 12 чэрвеня — на 1,1%, з 13 па 19 чэрвеня — на 0,2%, з 20 па 26 чэрвеня — на 0,3%), паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на моркву (82,3%), капусту (55,7%), буракі (44,9%), бульбу (29,2%), цукар (6,7%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (4%), сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання (3,9%), піва (3,6%), жывую рыбу (2,8%), ялавічыну, паўвэнджаную каўбасу, мясныя кансервы, жывёльнае масла, плаўлены сыр, пернікі, соль (2,1–2,5%), бензін (5,3%), тканіны (2,3%), пральныя машыны (1,2%), дзіцячае адзенне, шпалеры (1,1%), паслугі дашкольных устаноў (9,2%), чыгуначнага транспарту міжнародных зносінаў (6,8%),
Патаннелі: алей (акрамя аліўкавага) — на 0,5%, марожаная рыба (трасковыя, скумбрыевыя гатункі) — на 0,6%, проса, яйкі — на 0,7%, грэчка — на 2,5%.
За