У Мінску 30 чэрвеня ад самага ранку супрацоўнікі міліцыі праводзяць затрыманні найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзевых рухаў.
У 7 гадзін раніцы з дома ў Сухарава забралі і адвезлі ў Фрунзенскі РУУС актывіста моладзевага крыла «Гавары праўду» «Zмена» Віталя Васількова.
У той жа час да жонкі Аляксандра Арцыбашава і сястры Алеся Крата таксама прыйшлі міліцыянты. Па папярэдніх звестак, яны шукаюць Алеся Крата.