Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 чэрвеня 2012 года склаў Br115, 2 трлн. і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2012 года на Br1,2 трлн., або на 1%.

«Змяншэнне дзяржаўнага доўгу (у беларускіх рублях) у асноўным абумоўлена пагашэннем часткі асноўнага доўгу па крэдыту „стэнд-бай“ МВФ у красавіку 2012 года ($100,3 млн.)», — растлумачылі ў Мінфіне.

Унутраны дзяржаўны доўг з пачатку 2012 года зменшыўся на Br20,4 млрд., па стану на 1 чэрвеня 2012 года склаўшы Br17,8 трлн. пры ўстаноўленым ліміце Br34 трлн.

«Змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе абумоўлена пагашэннем дзяржаўных каштоўных папер», — адзначылі ў міністэрстве.

Знешні дзяржаўны доўг па стану на 1 чэрвеня 2012 года склаў $11,7 млрд. пры ўстаноўленым ліміце $14,3 млрд., зменшыўшыся з пачатку года на $137,6 млн. Змяншэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе таксама ў асноўным абумоўлена пагашэннем часткі асноўнага доўгу па крэдыту «стэнд-бай» МВФ, праінфармавалі ў Міністэрстве фінансаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?