Прыкладна ў 23.15 29 чэрвеня ў Жлобінскім раёне на трасе Мінск — Гомель двоепадлеткаў-братоў , якія ехалі на ровары, трапілі пад колы грузавіка «Фальксваген».
Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, загінулыя — жыхары вёскі Чырвоны Бераг 1997 і 1999 гадоў нараджэння. Яны ехалі па аўтадарозе ўслед за айчымам, мужчына не пацярпеў. Аўтамабілем «Фольксваген» кіраваў жыхар Смілавічаў (Мінская вобласць).
Прычыны трагедыі высвятляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, перад грузавіком адзін з веласіпедыстаў раптам выехаў на паласу руху транспарту, што і прывяло да аварыі.