1 ліпеня ў цэнтры Мінска на некалькі гадзін будзе закрыты рух у сувязі з лёгкаатлетычным забегам.

У Менску пройдзе лёгкаатлетычны забег па маршруце: Кастрычніцкая плошча, праспект Незалежнасці да вуліцы Свярдлова і далей ад Свярдлова па Незалежнасці да вуліцы Леніна, па вуліцы Леніна да Палаца спорту на праспекце Пераможцаў, 4. Пачатак мерапрыемства ў 10.00.

У сувязі з гэтым з 9.45 будзе закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў
у абодвух напрамках па Незалежнасці (ад Купалы да Свярдлова ўключна) і па Леніна, плошчы Свабоды, Пераможцаў (ад Незалежнасці да вуліцы Мельнікайтэ) да заканчэння мерапрыемства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?