Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 1 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўночным захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11–17°С, максімальная днём ад +25°С па паўночным усходзе да +34°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску 1 ліпеня — пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёвы 3–8 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12–14°С, максімальная днём прыкладна +30°С.

2 ліпеня па рэспубліцы прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём пры навальніцах у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13–20°С, максімальная днём +27–34°С.

3 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 4–9 м/с, днём пры навальніцах месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14–21°С,

максімальная днём +27–34°С, па поўначы Віцебскай вобласці +24–26°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?