Трагедыя здарылася а 4‑й раніцы на 451‑м кілямэтры трасы Масква — Менск.
Кіроўца мікрааўтобсу Мэрсэдэс‑Спрынтэр вёз са сталіцы Расеі беларускіх турыстаў, якія вярталіся з Эгіпту — усяго 10 чалавек — 38-гадовы кіроўца ня даў рады кіраваньню машынай, у выніку мікрааўтобус урэзаўся ў машыну MAN, што стаяла на ўзбочыне.
Загінулі кіроўца і дзьве пасажыркі: 44 і 48 гадоў. Восем астатніх пасажыраў, сярод іх чатырохгадовая дзяўчынка атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці і шпіталізаваныя.