АбЯна будзе знаходзіцца на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава, на шляху ў густанаселеныя мікрараёны Паўднёвы Захад, Малінаўка і Брылевічы. Вось ужо чацвёрты год жыхары гэтых раёнаў церпяць ад маштабнай рэканструкцыі перакапанага праспекта Дзяржынскага. Увядзенне ў эксплуатацыю развязкі — адзін з першых крокаў па вяртанні да камфортнага ладу жыцця.11-й гадзіне 2 ліпеня будзе афіцыйна адкрытая першая ў Беларусі трохузроўневая транспартная развязка.
«Наша Ніва» сабрала сем цікавых фактаў пра аб’ект.
фота Радыё Свабоды
1. Рэкорды будоўлі
Характарызуючы развязку, словы «самы», «найбольшы», «рэкордны» можна ўжыць некалькі разоў.
за кошт дадатковага «падземнага» ўзроўню (перагон паміж станцыямі метро "Грушаўка" і "Міхалова"), развязку можна лічыць нават чатырохузроўневай.Гэта тым больш будзе рэкордам краіны.,
2. Пяцігодку за тры гады
Будаўнікі прыступілі да працаў яшчэ ў 2009 годзе. Сорамна сказаць, што па адным з першых праектаў будоўлю планавалі расцягнуць на пяць гадоў! Пасля тэрміны неаднаразова пераглядалі, каб у выніку прымеркаваць адкрыццё да 3 ліпеня.
Да гонару будаўнікоў,
рух па развязцы не перакрываўся цалкам фактычна ні разу.Прычына простая —
3. 80 мільярдаў на развязку
Праект рэканструкцыі быў распрацаваны яшчэ чатыры гады. Кошт у цэнах 2008 года складаў 80 мільярдаў рублёў. Тады гэта было каля $37,5 мільёна. Колькі ж было патрачана насамрэч, пакуль не паведамляецца.
4. Арганізацыя руху
Да рэканструкцыі развязка складалася з двух узроўняў. Унізе рухаўся транспарт па праспекце Жукава, а над ім знаходзілася кола. Цяпер па трэцім ўзроўні, дададзеным зверху, паедуць усе аўтамабілі з праспекта Дзяржынскага.
А вось тралейбусы ў горку не паедуць. Іх маршрут застанецца на другім узроўні, бо кантактную сетку ўверсе не пракладвалі.
5. Ахвяра развязкі
Першы няшчасны выпадак, які прывёў да смерці чалавека, здарыўся каля развязкі месяц таму. 12 чэрвеня 2012 года супрацоўнік «Зелянбуда», які касіў траву ўздоўж праспекта Дзяржынскага, пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы. Там яго збіў легкавік, пасля чаго мужчыну адкінула пад грузавік.
Падземных пераходаў на развязцы не будзе, што робіць аб’ект патэнцыйна аварыйным для пешаходаў. Каб перайсці праезную частку, давядзецца чакаць, калі спыняцца аўтамабілі. Зрэшты, светлафоры ўжо ўсталяваныя.
6. Ці патрэбная развязка?
Аптымізм Мінгарвыканкама наконт патрэбнасці развязкі падзяляюць далёка не ўсе. Аўтамабілі, праязджаючы на гіганцкай хуткасці развязку і шырачэзны праспект Дзяржынскага, упруцца ў вузкую вуліцу Няміга, у выніку чаго штораніцы там магчыма стварэнне коркаў. Апроч таго, многія пешаходы будуць спрабаваць перасекчы праспект у забароненых месцах, не спускаючыся ў падземныя пераходы. У выніку павысіцца аварыйнасць.
«Трайная развязка на скрыжаванні Дзяржынскага і Жукава практычна не патрэбная,— заявіў у інтэрв’ю парталу Onliner.by старшыня Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. — Прапускная здольнасць гэтага вузла была дастатковай, калі б ім правільна распараджаліся. Зараз, вядома, будзе лепш. Але
7. Дом дэпутата Ваганава
Насупраць развязкі будуецца
Забудоўшчык аб’екта — кампанія- меркавала скончыць працы да канца 2011 года, але крызіс унёс карэктывы ў праект. Дагэтуль няскончаны нават каркас будынка. Кватэры ў доме ўсё яшчэ ў свабодным продажы. Дарэчы, Ваганаву даручылі забудоўваць большасць тэрыторыі раёна Новая Грушаўка, які будзе знаходзіцца за «Калізеем».«Лада-Гарант» .экс-дэпутата Аляксея Ваганава
Апроч таго,
● Падчас дажджоў праспект Жукава і кола другога ўзроўню будзе моцна залівацца вадой. Цалкам магчыма, што
ў моцныя залевы рух транспарту будзе паралізаваны.
● Прама пад трэцім узроўнем развязкі будуць знаходзіцца дзве стаянкі для аўтамабіляў.
● На другім узроўні развязкі ўстаноўленыя сімпатычныя кампазіцыі з травы і кустоў, якія маюць выгляд жывёлаў. Сярод іх, напрыклад, мядзведзь і зубр.