Касы адчыненыя, каб забяспечыць павышаны попыт пасажыраў на квіткі ў летні перыяд (зараз па квіткі шалёныя чэргі).
Дадатковыя касы адчыненыя ў будынку па адрасе Бабруйская, 4 (стары будынак вакзала), яны працуюць з 11.00 да 20.00,паведамляе БелТА.
У Мінску купіць чыгуначны квіток на цягнікі па Беларусі, у краіны СНД і Балтыі можнана вакзале (пл. Прывакзальная, 3, штодня, кругласутачна), у чыгуначных касах па вуліцах Бабруйская, 4 (штодня з 8.00 да 20.00), Варанянскага, 6 (у будні дні з 8,00 да 20.00, субота і нядзеля — з 8.00 да 19.00), Кірава, 2 (толькі праязныя дакументы, аплачаныя праз Інтэрнэт, а таксама праязныя дакументы на цягнікі далёкага замежжа, штодня, кругласутачна).
Квіткі таксама можна набыць на станцыях і прыпыначных пунктах