Фота Святланы Богуш.
У Мінску вывесілі бігборды, прысвечаныя Году кнігі. На адным з іх побач з лагатыпам падзеі змешчаны партрэт Міколы Гусоўскага і цытата з… «Сымона-музыкі» Якуба Коласа. «О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!»
Аўтары ж плаката сцвярджаюць, што працытаваны ўрывак узяты з «Песні пра зубра».
Акрамя таго, у цытаце адсутнічаюць некаторыя знакі прыпынку.