Больш за ўсё іншаземцаў, якія наведваюць Літву з начлегам, у 2011 годзе прыехалі зь Беларусі (19%, або 340 000), паведамляе партал DELFI са спасылкай на зьвесткі Дэпартамэнту статыстыкі. У параўнаньні з 2010 годам колькасьць паездак гасьцей зь Беларусі вырасла на 17%.

У агульнай складанасьці ў 2011 годзе ў Літве замежныя турысты, якія спыняюцца на начлег, выдаткавалі ў краіне 2,2 млрд. літаў ($802 млн.), што на 40% больш, чым годам раней. Пра колькасьць літоўскіх турыстаў у Беларусі не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?