Вядома, гэта спрэчна. У мінулыя часы былі не менш класныя зборныя, але пакуль ніхто да «Чырвонай фурыі» не выйграваў тры найбуйныя спаборніцтвы запар (На «Алімпійскім» у Кіеве Іспанія выйграла абсалютна па справе. Наўрад ці нехта будзе ставіць пад сумніў гэты трыумф.Еўра-2008 , чэмпіянат свету 2010 і, нарэшце, сёлетні турнір).
Цудоўныя італьянцы і так зрабілі больш, чым ад іх чакалі. На тоненькага каманда Чэзарэ Прандэлі выйшла з групы. Потым Буфон зладзіў бясплатны
Аднак ні Буфон, ні Балатэлі, ні Пірла не змаглі спыніць Іспанію.
Каманда Дэль Боске ад самага пачатку пачала плесці сваю павуціну. Некаму гэтая тактыка не падабаецца, іншым — наадварот. Але галоўнае — яна дае вынік.Спачатку дваццаць дакладных перадач, у наступнай атацы — трыццаць. Так у чвэрцьфінале
Фабрэгас прарваўся па флангу, адпасаваўшы на Давіда Сілву, якому заставалася толькі падставіць галаву — 1:0.
Іспанія на гэтым першынстве гуляла фактычна без форвардаў. Торэс большасць гульняў пачынаў на лаве запасных. Вілья траўмаваны. Гэта лічылі самым вялікім мінусам «фурыі», а мудры Дэль Боске перарабіў яго ў плюс.Невядома ад каго ў складзе Іспаніі можна было чакаць небяспекі. То рудабароды
На той момант у створ варот Буфона было нанесена 2 удары. Гульня была зробленая.
«Скуадра адзура» старалася. У другім тайме яны стараліся не дазваляць іспанцам у звыклай манеры катаць мяч. Бяда Італіі была ў тым, што ў іспанскай браме гуляў бясхібны Ікер Касільяс. Яшчэ не ведаю, хто стане MVP турніра, але Касільяс на гэтае званне нагуляў.
Разгром жа Італіі аформілі Торэс (ён забівае другі фінал Еўра запар) і Мата — 4:0. Такіх выйгрышаў у фіналах Еўра яшчэ не было ніколі.
Ужо шэсць гадоў, як Іспанію ніхто не здольны спыніць. 12 кастрычніка гэтыя хлопцы прыедуць у Мінск.