Ёана 53 гады замужняга жыцьця штодня карміла мужа з лыжкі, бо ён, скалечаны праказай, ня мог есьці сам. Сёньня старая жанчына дажывае свае дні ў румынскай вёсцы разам з 23 іншымі пракажонымі. Рэпартаж з апошняга паселішча пракажоных у Эўропе.

Мініятурнай Ёане 81 год. Яна сядзіць перад сваёй маленькай хаткай-пяцісьценкай. Ёй цяжка хадзіць, бо праказа адабрала ў яе ступакі і пальцы на руках. А таксама пашкодзіла галасавыя зьвязкі, і таму ў Ёаны пісклявы голас.

Гасьцей яна вітае вельмі сардэчна, аднак рукі не падае, бо хоць хвароба і ня надта заразная, кантакт з адкрытымі ранамі пракажоных для іншых небясьпечны.

Маленькая бабулька любіць, калі да яе прыходзяць, а пра вёску на ўскрайку балотаў дэльты Дунаю ведае ўсё, бо жыве там ужо 65 гадоў. Хвароба пачалася ў яе зь нявінных плямаў на твары, захварэла таксама яе маці. Калі Ёане было 16, у абедзьвюх выявілі праказу. Разам яны трапілі ў апошні на нашым кантынэнце лепразорый.

У калёніі Ёана пазнаёмілася з сваім мужам Калінам.

— Мы з самага пачатку жадалі мець уласны дом і ўрэшце яго збудавалі. Абсалютна самастойна — з гонарам распавядае Ёана, узгадваючы, што яны не хацелі жыць у белых карпусах, што пабудавала для іх дзяржава.

У лепрызорыі яны жылі вельмі сьціпла. Урад забясьпечваў ежу й лячэньне, а таксама плаціў зусім маленькую пэнсію, на якую дом не збудуеш. «Жылося цяжка, таму мы пачалі разводзіць жывёлу, у нас былі сваё малако і яйкі. Даводзілася эканоміць».

Сёньня ў двух маленькіх пакоях ейнай пабеленай хаткі пануе ідэальны парадак, a сьцены ўпрыгожваюць сямейныя фатаздымкі. Ёана клапоціцца пра кожную дробязь, а капялюш, перавязаны густоўным бантам, што ляжыць на яе дасканала засьцеленым ложку, нагадвае, што калісьці яна была вельмі элегантнай жанчынай.

Жыцьцё пад наглядам

Да разьмешчанага ў даліне паселішча Цікілешт не вядуць аніякія паказальнікі. Калёнія была створаная ў XIX ст., a ў часы камунізму румынскія ўлады прыбралі яе назву з мапаў. Праказу тады трэба было хаваць як сарамлівую хваробу, прыкмету галечы.

Нават і цяпер у аточаную вінаграднікамі вёску на ўсходзе краіны, што ляжыць за 35 км ад гораду Тульча, вядзе толькі адна вузкая дарога. У слынны чарнаморскі курорт Канстанца адтуль больш за дзьве гадзіны язды на машыне.

На першы погляд пасёлак падаецца абсалютна звычайным. Пра тое, што гэта ня так, нагадвае збудаваная ў цэнтры печка для спальваньня перавязак.

Да падзеньня камунізму ўсе румынскія пракажоныя замыкаліся ў вёсцы на абавязковае чатырохгадовае лячэньне. Пазьней да канца жыцьця яны патрабавалі сталай апекі. У першую чаргу штодзённай зьмены павязак. Да 1954 г. пракажоныя ня мелі права пакідаць калёнію Цікілешт, пасьля гэта стала магчыма толькі са згоды лекара.

Лепразорыі [ад лац. Lepra — праказа], што пачалі ўзьнікаць ужо ў IV ст. н.э., ахоўвалі здаровых людзей ад хваробы. Сёньня ад яе ўсё яшчэ пакутуюць 15 млн. чалавек на сьвеце, аднак калі ў пацыента выявіць хваробу на раньняй стадыі, яго можна вылечыць за невялікія грошы, недзе за 10 даляраў.

Большасьць з апошніх на нашым кантынэнце 24 пракажоных жывуць сьціпла ў белых, даўгаватых карпусах. Кожны пакойчык мае свой уваход, у пакоі ложак, ды, лічы, і ўсё. Санітаркі дбаюць пра тое, каб пацыенты мелі чыстую пасьцелю і ўсё, у чым маюць патрэбу.

На шчасьце, галеча, што панавала ў вёсцы ў часы камунізму, засталася ўжо ў мінулым. Нядаўна за грошы з Эўразьвязу адрамантавалі амбуляторыю, дзе зьмяняюць павязкі, i абсталявалі сьвятліцу, дзе ёсьць спадарожнікавая тэлевізія i кандыцыянэр.

Цяпер пракажоным найбольш не хапае сямейнага цяпла. Для часткі зь іх, напрыклад, 42-гадовага Грыгорэ Грыгорава, які трапіў у калёнію ў 13 гадоў, лепразорый стаўся высылкай і зруйнаваў былое, нармальнае жыцьцё. Аднак нехта знайшоў тут ня толькі дом, але і каханьне.

Шчасьце незвычайнае

Калі Ёана і Калін бралі шлюб, яна яшчэ была цалкам здаровая, а ён бачыў. Праказа разьвіваецца на працягу 20—25 год і толькі пасьля зьнішчае цела.

Нягледзячы на хваробу, яны захацелі мець дзіця. Калін так і не пабачыў дачкі, бо асьлеп за месяц да яе зьяўленьня на сьвет. «Праказа забрала ў яго зрок, але ня сэрца», — кажа Ёана, якая 53 гады замужняга жыцьця штодня карміла мужа з лыжкі, бо ён ня мог есьці сам.

Ён памёр сем гадоў таму. Хоць і ня бачыў, кожную пятніцу навобмацак ішоў некалькі кілямэтраў у бліжэйшую вёску, каб забраць дачку Домніку са школы.

— Бацька быў вельмі спрытны і кемлівы. Марнаваўся тут, — цьвердзіць Домніка, прытуляючыся да мамы.

Домніцы ўжо 61 год, i яна абсалютна здаровая. Ад часу, як пайшла на пэнсію, яна два тыдні ў месяц праводзіць у Тульчы, a рэшту часу ў мамы ў лепразорыі.

— Я выхоўвалася ў калёніі да 13 гадоў. Гэта быў шчасьлівы час — узгадвае яна. — У 40 х i 50 х г. тут нарадзілася 10 дзяцей. Мы разам бавіліся. Сьвятар Раманэску, які таксама быў хворы на праказу, вучыў нас, арганізаваў пачатковую школу. Ён ўгаварыў мяне далей вучыцца ў ліцэі ў горадзе, бо ў суседні мяне не хацелі прымаць, як я з калёніі. Пасьля ўлады забаранілі мець дзяцей, бо была рызыка заражэньня іх праказай — тлумачыць Домніка.

Мы сядзім перад мазанкай яе маці, і я думаю над тым, як Ёана без далоняў магла выгадаваць дзіця i як цяпер упраўляецца з гародчыкам.

— Калі нарадзілася Домніка, у мяне яшчэ была пальцы і ступакі. Дачка — то было шчасьце. Толькі калі ёй было шэсьць гадоў, хвароба мяне зусім ужо скруціла. A агарод? Што ж, калі мне кепска і стаяць цяжка, тады я працую на каленях. Праца — гэта мне як лек! Калі б я легла ў ложак, то ўжо ж бы ня ўстала — тлумачыць яна з усьмешкай.

Няма ў ёй ані кроплі смутку, яна не жадае спачуваньня. Калі ёй надта кепска, дапамагаюць санітаркі зь лепразорыю. A радасьць жыцьця дапамагаюць захаваць дачка і ўнук — кібэрнэтык, ейны гонар, які прывозіць у лепразорый на экскурсіі амэрыканскіх лекараў, што цікавяцца тым, як выглядае паселішча.

Чорны твар пужае дзяцей

Чорны твар дзяцей пужае

Крысташ Татуля — староста вёскі пракажоных. Яны самі яго выбралі — нефармальна. За два дні да майго прыезду 75 гадовы староста перанёс кровазьліцьцё. І хоць ён змучаны, ён усё ж абавязкова хоча, каб я да яго прыйшла, бо кожны, хто наведвае Цікілешт, павінен у яго паказацца.

Таму я падымаюся па стромкіх прыступках да ягонага дому. Невялічкая хатка стаіць на схіле, вышэй за жылыя карпусы. Адтуль добра бачныя два тутэйшыя храмы: праваслаўны i баптысцкі, a таксама ўсё, што адбываецца ў цэлым лепразорыі. Татуля ня можа, аднак, цешыцца краявідам. Калісьці ён яшчэ бачыў абрысы прадметаў і формаў, цяпер ужо нічога.

— Я жыў у Дабруджы. Адзін раз узімку я прыйшоў у школу. Ва ўсіх дзяцей былі чырвоныя ад марозу шчокі. А ў мяне былі чорныя, — задумваецца ён.

Праказу выявілі ў яго пазьней, калі ў 16-гадовым узросьце ў яго пачаліся праблемы з дыханьнем. Аказалася, што менавіта інфэкцыйная хвароба выклікала тое, што ягоны нос пачаў дэфармавацца. «Выглядаў так, быццам правальваўся ў твар. Людзі пачалі казаць, што ў мяне чорная сьмерць», — прыгадвае ён.

Тады ён і трапіў у лепразорый. Так, як і Калін, знайшоў тут жонку — ён пабраўся зь сястрой Ёаны Марыяй, таксама хворай на праказу. Калі бралі шлюб, яму было 18, ёй 16. Яна была для яго цэлым сьветам. «У нас нарадзіліся два здаровыя сыны. Яны мяне часта тут адведваюць», — распавядае Татуля.

— A цяпер пакаштуем майго віна, — перапыняе ён размову.

Вагаюся, што рабіць. У варшаўскім інфэкцыйным шпіталі мяне перасьцерагалі, што нельга карыстацца тым самым посудам, якім карыстаюцца хворыя. Але санітарка, якая якраз зайшла да найважнейшага чалавека ў вёсцы, кажа, што магу піць не баючыся.

Маладое чырвонае віно паходзіць зь мініятурнага вінаградніку, што месьціцца ля дома. «Мы ўсе дапамагаем яму даглядаць вінаград”, — кажа санітарка.

Татуля, калі толькі можа, ходзіць на могілкі, якія знаходзяцца адразу ж за плотам лепразорыю. Там пахаваная Марыя. На ейнай магіле ён паставіў трывалы помнік, там у загарадцы ёсьць месца і для яго. Ён нават выгравіраваў дату свайго нараджэньня i дзьве першыя лічбы даты сьмерці: два, нуль... Дапішуць дзьве апошнія суседзі зь Цікілешту.

Пасьля іх прыедуць старыя

Калісьці ў лепразорыі ў дэльце Дунаю жыло больш за 200 пракажоных. Хваробу, што ў сярэднявеччы лічылася пакараньнем за грахі, прынесьлі на тэрыторыю цяперашняй Румыніі стараверы, якія ўцякалі сюды ад рэпрэсіяў з царскай Расеі. Прытулак яны знайшлі толькі сярод балотаў вялізнай ракі.

Падчас Першай сусьветнай вайны, аднак, усе хворыя былі забітыя. Вёска ізноў сталася месцам ізаляцыі ў 20 х гг. XX ст.

Калі адыдуць тыя, хто тут сёньня жыве, праказа зьнікне з Эўропы. У даліне тады будзе дом-інтэрнат для старых. Першыя пэнсіянэры ўжо пераехалі ў корпус, разьмешчаны на ўскрайку вёскі.

Агнешка Скетэрская, Газэта выборча

Пераклад Вольгі Данішэвіч паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0