У Віцебску з’явіўся помнік патрыярху Маскоўскаму і усёй Русі Аляксею II. Пакуль ён нідзе не ўсталяваны, а знаходзіцца на захоўванні ў двары рэзідэнцыі архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

Прадстаўнікі праваслаўнай царквы ніяк не каментуюць магчымыя месца ўсталявання і час адкрыцця помніка.
У той жа час, як заўсёды бывае праз недахоп інфармацыі, у Віцебску сталі з’яўляцца розныя версіі і чуткі. Па адной з іх, помнік патрыярху могуць усталяваць перад саборам на Успенскай горцы на месцы знакамітага ўжо ў горадзе крыжа.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?