Цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі прайшлі 20 тыс. 324 чалавекі, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў.

Паводле яго слоў, колькасць тых, хто здае ЦТ па гісторыі Беларусі істотна перавысіла колькасць тых, хто аддаў перавагу сусветнай гісторыі (1 тыс. 742 чалавекі).

Вынікі па гісторыі Беларусі аказаліся вышэйшыя за леташнія. Максімальны 100-бальны вынік атрымалі 16 абітурыентаў, а нулявы (мінімальны) — адзін абітурыент. Парогу ў 7 балаў не змаглі пераадолець 0,05% удзельнікаў тэставання (10 чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?