Ёга.

Ёга.

Капаэйра.

Капаэйра.

Фота на памяць.

Фота на памяць.

Гурт Міхея Насарогава "Чэрчыль".

Гурт Міхея Насарогава "Чэрчыль".

Akute.

Akute.

Паліна Рэспубліка.

Паліна Рэспубліка.

"Разбітае сэрца пацана".

"Разбітае сэрца пацана".

"Срэбнае вяселле".

"Срэбнае вяселле".

Музычны фестываль ПІКНІК.BY, які прайшоў 1–2 ліпеня на хутары Шаблі пад Валожынам, сабраў рэкордную колькасць народу. Пагода, вялікія выходныя і афіцыйныя святкаванні дапамаглі завабіць у няблізкія Шаблі некалькі тысяч чалавек.

Гледачам было прапанавана не толькі музычнае меню.

Можна было паглядзець выставу найлепшых прэс-фота Беларусі, набыць поўныя кішэні сувеніраў, паспаборнічаць у капаэйры, заняцца ёгай, а нават сфотацца на памяць на фоне класічнага савецкага кіліма ў кампаніі «цёткі» ў бігудзях і «дзядзькі» ў цельніку.

Музыка гучала на трох сцэнах.

Хэдлайнерамі фэсту былі «Разбітае сэрца пацана» і «Срэбнае вяселле».
Таксама зайгралі андэграўндныя каманды Botanic Project, Akute, The UNB, «Чэрчыль» (RockerJoker), «Касіяпея», быў Pomidor/off, Паліна Рэспубліка, фолкавыя «Гаротніца» і Guda, псіхадэлічныя «Нагуаль» і «Князь Мышкін», а таксама ды-джэі з Беларусі і Літвы.
ПІКНІК.BY адбыўся як самы пазітыўны, арыгінальны і з душой зроблены фэст гэтага лета.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?