Калі гэтыя пяцёра хлопцаў з Берліна збіраюцца разам выпіць піва, іх хвалюе толькі адно — як будзе гучаць пустая бутэлька ад таго ці іншага гатунку піва.
«Перадусім мы засяроджваемся на ўзаемадзеянні.
Гэта вельмі не проста — граць адначасова ўпяцёх, ды яшчэ на бутэльках, і каб мелодыя гучала правільна.Мы граем разам, а не кожны паасобку», — дадаў ён.
Напачатку «бутэлечны квінтэт» граў толькі на вуліцах Берліна. Але ў 2003 г. хлопцы адважыліся выйсці на сцэну і пачалі гастраляваць па Нямеччыне, Швейцарыі ды Аўстрыі.
Ад 2006 г. гранне музыкі на бутэльках сталася іхнаю асноўнаю прафесіяй.
Songs on empties і No power to the cans — гэта, бадай, іхныя самыя вядомыя музычныя праграмы, а рэпертуар гурту самы шырокі — ад класічных твораў і музыкі з кінафільмаў да папулярнай музыкі і року.