Не паспеў з’ехаць Доктар Хаўс, як на мінскую сцэну з сольнай праграмай выйдзе Доктар Сайкоў.

Ён стаў адным з сімвалаў беларускай барацьбы са шкоднымі схільнасцямі. Многія ведаюць, што Дзмітрый Сайкоў лякуе людзей ад алкагалізму, нікацінавай залежнасці, залішняй вагі і іншых заганных звычак і недахопаў. Апроч таго, доктар Сайкоў — чалавек музычны. На тэлешоу і канцэртах ён неаднаразова выходзіў да мікрафона, каб паспяваць. Але

мала хто ведае, што доктар запісаў альбом,
які можна паслухаць і спампаваць у яго на сайце.
Там ёсць як каверы (напрыклад, знакаміты «Мільён руж» Пугачовай), так і аўтарскія песні Сайкова (напрыклад, «Закадзірую»
(гэта пранікнёная балада пра каханне — а вы што падумалі?) І ў праекце «Нашай Нівы» «Любімыя песні» — доктар таксама удзельнічаў

11 ліпеня доктар Сайкоў дасць сольны канцэрт у канцэртнай зале «Мінск» (Кастрычніцкая,5). Праграма называецца «У коле сяброў». І

разам з ім на сцэну выйдуць Анатоль Ярмоленка, Гюнэш, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян
і іншыя беларускія выканаўцы.

Кошт квіткоў ад 25 000 да 60 000 рублёў. Замова квіткоў: (17) 327-15-97, (29) 680-54-72.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?