У Віцебску затрыманы маладафронтавец Яўген Гуцалаў. Зараз ён знаходзіцца ў РАУС Кастрычнінскага раёна горада Віцебска.
Актывіста затрымалі каля ЗАГСу падчас распаўсюду ўлётак у рамках кампаніі “Ігнор 2012″, пасля затрымання даставілі ў РАУС. Ён паспеў паведаміць гэта паплечнікам па тэлефоне.
На маладафронтаўца складзены пратакол, пакуль невядома паводле якога артыкулу. Заўтра, 4 ліпеня, яго будуць судзіць у судзе горада Віцебска, ноч ён правядзе ў ІЧУ.
0
0
0
0
0
0