Амаль 1,2 млн. чалавек прынялі ўдзел у масавых гуляннях ў Беларусі ў Дзень Незалежнасці, паведамілі карэспандэнту БелТА ў МУС.

Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў Мінску і ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны. У Мініску за ваенным парадам і спартыўна-маладзёжным шэсцем назіралі амаль 300 тыс. чалавек. Больш як 350 тыс. мінчан і гасцей сталіцы прынялі ўдзел у акцыі «Спяём гімн разам» каля стэлы «Мінск — горад-герой».

Для аховы месцаў святочных мерапрыемстваў былі прыняты ўзмоцненыя меры бяспекі, у сталіцы ў свята дзяжурыў увесь сталічны гарнізон, уключаючы ўнутраныя войскі. Акрамя таго, бяспеку на дарогах забяспечвалі дадатковыя экіпажы ДАІ. «Грамадскі парадак быў забяспечаны, свята прайшло без здарэнняў», — адзначылі ў МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?