У цэнтры Кіева каля «Украінскага дома» пачаліся сутыкненні міліцэйскага спецназа з апазіцыяй, якая пратэстуе супраць прынятага ў аўторак закона аб расейскай мове.
А 11.00 ва «Украінскім доме» мелася пачацца
Міліцыя спрабуе адціснуць апазіцыянераў ад аднаго з уваходаў у будынак, праз які, хутчэй за ўсё, павінен будзе прайсці Януковіч.
Спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Літвін папрасіў дэпутатаў прыняць яго адстаўку. Пра гэта ён заявіў падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады.
Гэта выклікала апладысменты ў зале. Пасля чаго Літвін пайшоў з залы.
Таксама Літвін заявіў, што яго падставілі, а чалавек, які гэта зрабіў, з'яўляецца яго намеснікам. Падобна на тое, што старшыня ВР намякнуў на Адама Мартынюка.
На брыфінгу пра сваю адстаўку заявіў таксама віцэ-спікер Мікалай Таменка.
У аўторак Вярхоўная Рада прыняла ў другім чытанні законапраект «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі». Згодна з законапраектам, мясцовыя органы дзяржаўнай улады могуць выкарыстаць рэгіянальныя мовы ў сваёй працы, калі на іх тэрыторыі пражывае не менш за 10% носьбітаў пэўнай мовы.
0
0
0
0
0
0