Народная газета піша, што ў хуткім часе ў Беларусі з’явіцца скульптурная кампазіцыя, якая не мае аналагаў у СНД.

Аўтар яе эскізу — знакаміты беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў. Разам з маладым скульптарам Яраславам Філіповічам, які дапрацоўваў знак, ён стварыў помнік беларускім чэкістам.

У снежні 2012 года, калі будзе адзначацца 95-годдзе КДБ, ля сталічнай плошчы Змітрака Бядулі — на тэрыторыі Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі — з’явіцца бронзавы шчыт вышынёй 3,5 і шырынёй 2 метры.

На ім будуць тры барэльефы: заснавальніка ВЧК Фелікса Дзяржынскага; салдата часоў Вялікай Айчыннай вайны, што сімвалізуе ўсіх чэкістаў, якія змагаліся з фашызмам; і сучаснага супрацоўніка органаў дзяржбяспекі,
— тлумачыць старшыня Савета афіцэрскіх сходаў органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі палкоўнік Аляксандр Кісліцкі.

— Акрамя гэтага на шчыце будуць адлюстраваныя знакі нацыянальнага гонару нашай краіны: абеліск Перамогі ў Мінску, Сафійскі сабор у Полацку і ​​Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці. Усё гэта будуць абдымаць бронзавыя крылы буслоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?