Міжнародная футбольная федэрацыя абнародавала 4 ліпеня новы рэйтынг зборных.

Зборная Беларусі згубіла за месяц 8 пунктаў і цяпер знаходзіцца на 77-м месцы з 447 баламі. Паміж Гвінеяй і Бенінам.

Першае месца займае чэмпіён Еўропы — зборная Іспаніі (1691 бал). У дзясятку найлепшых уваходзяць: Германія (1 502), Уругвай (1 297), Англія (1 294), Партугалія (1 213), Італія (1 192), Аргенціна (1 095), Нідэрланды (1 079), Харватыя (1 050), Данія (1 017). Зборная Бразіліі страціла 6 месцаў і апусцілася на 11-е месца.

Супернікі зборнай Беларусі па адборачным турніры 2014 года: Францыя — 14-е (980), Фінляндыя — 74-е месца (458), Грузія — 97-е (357).

Суседзі: Расія — 13-я (981), Украіна — 46-я (621), Польшча — 54-я (560), Латвія — 72-я (466), Літва — 90-я (376).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?