Працэсы арганізацыі першага публічнага продажу акцый ААТ «БелАЗ» запаволіліся. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

Паводле яго слоў, гэта можа быць у пэўнай ступені звязана і з палітычнымі падзеямі, якія адбываюцца ў Еўрасаюзе і закранаюць Deutsche Bank. Разам з тым, нагадаў ён,

у Беларусі можа быць прыватызавана любое дзяржаўнае прадпрыемства, калі ёсць цікавасць з боку інвестара і згода на тое кіраўніка дзяржавы.

ААТ «БелАЗ» разглядала ў якасці патэнцыйнага арганізатара IPO Deutsche Bank. Аднак канчатковая пляцоўка і тэрміны правядзення першага публічнага размяшчэння акцый так і не былі вызначаныя. Меркавалася выбраць пляцоўку, якая прыцягне цікавасць найбольшай колькасці інвестараў і дазволіць прыцягнуць найбольшы аб’ём фінансавых рэсурсаў.

Акрамя таго,

прадпрыемства перад выхадам на IPO павінна перавесці свой бухгалтарскі ўлік на міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці (МСФС).

IPO — першы публічны продаж акцый акцыянернага таварыства, у тым ліку ў форме продажу дэпазітарных распісак на акцыі, неабмежаванаму колу асоб. Продаж акцый можа ажыццяўляцца як у выглядзе размяшчэння дадатковага выпуску акцый шляхам адкрытай падпіскі, так і ў выглядзе публічнага продажу акцый існуючага выпуска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?