Будаўніцтва плануецца ў штаце Арагуа, на поўначы Венесуэлы. Дыяс адзначыў, што касмадром будуецца для запуску не ядзерных ракет, а спадарожнікаў.
Пакуль што спадарожнікі для Венесуэлы вырабляюць кітайцы, аднак дасягнута пагадненне пра тое, што яны будуць збірацца ў Венесуэле.
Пасол звярнуў увагу на тое, што праект з’яўляецца трохбаковым:
Беларусь прадаставіць тэхналогіі, а Кітай забяспечыць фінансаванне.Беларусь не пакідае надзеі ўступуць у «клуб касмічных дзяржаваў». На 22 ліпеня прызначаны запуск беларускага спадарожніка «Саюз».
У 2006 годзе ўжо была спроба запусціць спадарожнік «БелКА», якая з трэскам праваліся, хаця эксперты прагназавалі поспех.
«Спадарожнік паводле сваіх
«Аляксандр Лукашэнка мужна прыняў удар, даведаўшыся, што першы беларускі спадарожнік БелКА страчаны», — паведамілі супрацоўнікі «Раскосмасу» у інтэрвію «Российской газете».Таксама сёлета агучваліся намеры сумесны з Кітаем стварыць спадарожнік сувязі.
Два гады таму тады яшчэ старшыня прэзідыуму Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч казаў, што ў беларускіх касмічных тэхналогіях зацікаўленая не толькі Венесуэала, але і Іран. «Мы гатовы супрацоўнічаць з ЗША і ЕС», — сказаў будучы прэм’ер.
Што датычыць паўднёваамерыканскага рэгіёну, то касмадром маецца блізу горада Куру ў Французскай Гвіяне.Асноўныя пускавыя пляцоўкі ў Куру належаць Еўрапейскаму касмічнаму агенцтву. Касмадром Куру лічыцца адным з найбольш бяспечных.
Апошні запуск тут адбываўся ў лютым сёлета. На арбіту выйшла італьянскага чатырохступеньчатая ракета «Вега».
Відаць, наяўнасць побач такога аб’екта не дае спакою Уга Чавэсу. Варта адзначыць, што многія дыктатары захапляюцца космасам. Напрыклад, касмічная праграма ёсць у жабрацкай Паўночнай Карэі.