Паводле ацэнкі экспертаў Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, прыкладна 15% дарослага насельніцтва Беларусі займаецца самагонаварэннем.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя, зыходзячы з гэтага можна зрабіць выснову, што ўзровень рэальнага спажывання спіртных напояў у Беларусі складае больш як 15 літраў на душу насельніцтва.Для параўнання можна адзначыць, што ў Расіі фактычны ўзровень спажывання спіртных напояў на аднаго чалавека складае 18–20 літраў. Паводле стандартаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, найбольшым крытычным паказчыкам з’яўляецца 8 літраў абсалютнага алкаголю на аднаго чалавека. У выпадку перавышэння гэтай нормы адбываецца паступовая дэградацыя нацыі ў
Органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі арганізацыямі пастаянна арганізоўваюцца рэйды па выяўленні апаратаў і
Да адміністрацыйнай адказнасці за выраб ці набыццё самагону і брагі, захоўванне самагонных апаратаў прыцягнута 7.132 чалавекі, за парушэнне патрабаванняў дэкрэта прэзідэнта ад 9 верасня 2005 года № 11 «Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай прадукцыі з утрыманнем нехарчовага этылавага спірту» — 2 тыс. 289 асоб.
Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, колькасць асоб з залежнасцю ад алкаголю, хто стаіць на дыспансерным уліку ў наркалагічных дыспансерах, на 1 чэрвеня складае 178 тыс. 33 чалавекі. Упершыню пастаўленыя на дыспансерны ўлік за пяць месяцаў 2012 года 10.003 чалавекі.
Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі праведзена даследаванне культуры спажывання спіртных напояў і сацыяльнай эфектыўнасці антыалкагольнай палітыкі.
Высветлілася, што на распаўсюджанасць п’янства і алкагалізму асноўны ўплыў аказваюць наступныя фактары: нізкі ўзровень жыцця насельніцтва (43,5%), адсутнасць цікавых заняткаў у вольны час (38,3%), няправільнае выхаванне ў сям’і (37,5%), нягоды паўсядзённага жыцця (36,4%), «піцейныя» традыцыі і звычаі (34,8%), даступнасць набыцця спіртных напояў (34,3%).Вялікае значэнне таксама мае вялікі аб’ём вытворчасці і продажы спіртных напояў (25,7%), сямейныя сваркі і канфлікты (26,3%), шырокая рэклама спіртных напояў на тэлебачанні і іншых СМІ (22,2%), недастатковая антыалкагольная асвета і выхаванне (19,9%), нізкія цэны на спіртныя напоі (19,1%) і іншыя фактары.