4 ліпеня Віленская гарадская рада ўхваліла рашэнне аб змяненні цэн на праезд у аўтобусах і тралейбусах. Некаторыя змены ўступяць у сілу ўжо з 15 жніўня.

З 15 жніўня ў Вільні не застанецца аднаразовых квіткоў: ім на змену прыйдуць квіткі на 30 і 60 хвілін.
Змяняецца і парадак выкарыстання праязнога — не будзе асобных праязных на аўтобус і тралейбус. Пасля таго як у сілу ўступіць новае рашэнне, праязныя можна будзе купляць на 1, 3, 6 і 9 месяцаў. Праязныя будуць дзейнічаць не з першага дня месяца, а з таго дня, калі іх у першы раз прыкладуць да кампосцера.

З 15 жніўня квіткі на 30, 60 хвілін і на 1, 3, 10 дзён будуць каштаваць адпаведна — 2.50, 3.50, 13, 23, 46 літаў. У транспарце білет будзе каштаваць 3,5 літа (з 50% зніжкай — 1,75 літа).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?