Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны завяршылі выступленні ў спаборніцтвах змешаных пар Уімбдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 3-га раўнда беларускі дуэт саступіў індыйска-расійскаму тандэму Леандэр Паес/Алена Весніна.
У першым раўндзе беларуская пара ўзяла верх над шведамі Софіяй Арвідсан і Робертам Ліндстэтам, а затым выйграла ў італьянскага дуэта Сара Эрані/Фабіа Фаньіні.

Раней Вікторыя Азаранка, якая займае 2-е месца ў сусветным рэйтынгу, не змагла прабіцца ў фінал адзіночнага разраду, прайграўшы амерыканскай тэнісістцы Серэне Уільямс (6) - 3:6, 6:7. На шляху да паўфіналу Вікторыя Азаранка выйграла ў амерыканкі Ірыны Фальконі (78), швейцаркі Раміны Апрандзі (87), сербкі Аны Іванавіч (14) і аўстрыйкі Таміры Пажэк (37).

Лепшая беларуская тэнісістка другі год запар дабіраецца да паўфінальнай стадыі Уімблдона.

У фінале Серэна Уільямс сустрэнецца з польскай тэнісісткай Агнешкай Радваньскай (3).

Максім Мірны акрамя міксту гуляў у мужчынскім парным разрадзе, дзе разам з канадцам Даніэлем Нестарам выбыў пасля матчу 2-га раўнда, уступіўшы інтэрнацыянальнаму тандэму Даніэле Брачыялі (Італія)/Джуліян Ноўл (Аўстрыя).

Уімблдонскі турнір, які праводзіцца 126-ы раз, завершыцца 8 ліпеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?