У Беларусі плануецца прадугледзець абавязковы пашпартны кантроль асоб, якія наведваюць ігральныя ўстановы. Такое патрабаванне ўтрымліваецца ў распрацаваным праекце ўказа кіраўніка дзяржавы, паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання падакцызных тавараў, ігральнага бізнесу і электронных сістэм кантролю рэалізацыі тавараў Міністэрства па падатках і зборах Уладзімір Муквіч.

Праект указа прадугледжвае ўзмацненне абароны грамадзян ад негатыўных з'яў, перш за ўсё, ад з'яўлення людзей, залежных ад азартных гульняў. Каб мінімізаваць негатыўныя сацыяльныя наступствы ад ігральнага бізнэсу, плануецца ўвесці абавязковы пашпартны кантроль ігракоў.

Акрамя таго, аўтары дакумента прапануюць увесці механізм самаабмежавання. Гэта значыць

чалавек, які пакутуе на гульнявую залежнасць, зможа напісаць заяву з просьбай абмежаваць яму доступ у казіно і залы гульнявых аўтаматаў тэрмінам ад 6 месяцаў да 3 гадоў.

Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення, праект указа ужо прайшоў узгадненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?