У двух беларускіх гарадах дзяўчынак нараджаецца больш, чым хлопчыкаў - такім выключэннем з агульнага правіла з'яўляюцца Ліда і Івацэвічы. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.
Як сведчыць дэмаграфічная статыстыка, у Беларусі (як, зрэшты, і ва ўсім свеце) традыцыйна перавага на баку нованароджаных прадстаўнікоў моцнага полу:
штогод на 100 дзяўчынак у рэспубліцы нараджаецца ў сярэднім 106 хлопчыкаў(напрыклад, у 2010 годзе гэтыя суадносіны былі 100 да 104, у 2009-м - да 107).
Аднак летась у двух гарадах гендэрная перавага склалася на карысць нованароджаных прадстаўніц слабага полу:
у Лідзе на 616 хлопчыкаў нарадзілася 658 дзяўчынак, у Івацэвічах - 155 дзяўчынак на 130 хлопчыкаў.
Ва ўсе часы - незалежна ад краін свету, народаў і рас - сярод немаўлятаў назіраецца перавага хлопчыкаў над дзяўчынкамі.





