Ва Украіне перакуліўся аўтобус з турыстамі, 14 чалавек загінулі, 22 пацярпелі.
ДТЗ адбылося на аўтадарозе Кіеў-Чарнігаў-Новыя Ярылавічы ў Чарнігаўскай вобласці. Перавярнуўся пасажырскі аўтобус Scania, які перавозіў расійскіх грамадзян.
У аўтобусе ехалі паломнікі. Яны падарожнічалі па святых месцах. Аўтобус выехаў з Вялікіх Лук Пскоўскай вобласці.
Мяркуецца,
кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на левую ўзбочыну, праз што аўтобус перакуліўся.Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 45 чалавек.