Дыпламаты з Беларусі і беларуская дыяспара ўсклалі кветкі да помніка Янку Купалу ў Нью-Ёрку.

"Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ААН арганізавана цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу ў штаце Нью-Ёрк, прымеркаваная да святкавання 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры", - кажуць у міністэрстве замежны спраў.

Ва ўскладанні ўдзельнічалі прадстаўнікі Пастаяннага прадстаўніцтва пры ААН, Генеральнага консульства Беларусі ў Нью-Ёрку, Міністэрства замежных спраў Беларусі і беларускай дыяспары.

Помнік Янку Купалу, які ўстаноўлены ў Нью-Ёрку, створаны беларускім скульптарам Анатолем Анікейчыкам і архітэктарам Сяргеем Баткоўскім, а ў 1973 годзе перададзены ў дар амерыканскаму боку,
расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?