З турмы на Акрэсціна ў Мінску выйшаў журналіст «Еўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў. Акрэдытаваны пры МЗС карэспандэнт правёў за кратамі 15 сутак за рэпартаж у мінскім метро.

Сваё затрыманне Свярдлоў называе помстай уладаў за тое, за што яны павінны былі падзякаваць незалежным журналістам.
Напярэдадні затрымання карэспандэнты «Еўрарадыё» правялі ў мінскім метро журналісцкае расследаванне, падчас якога праехалі ў сталічнай падземцы з вялікай спартовай торбай, аднак ні разу не былі спыненыя міліцыяй.

Пасля з’яўлення вынікаў расследвання, Павел Свярдлоў быў арыштаваны побач з уласнай кватэрай і 15 дзён правёў за кратамі:

— Я ўвогуле быў шакаваны тым, што так можна помсціць журналістам.

Не ведаю наколькі высока было прынятае гэтае рашэнне, на ўзроўні РАУС, можа на ўзроўні міністэрства, ці можа яшчэ вышэй.
Яны помсцяць за тое, за што павінныя былі б сказаць журналістам дзякуй. За тое, што мы шукаем нейкія хібы і выкрываем іх. Мы кажам, давайце вы зробіце лепш, чым ёсць зараз. За тое, што мы фактычна дапамагаем, нам помсцяць.

Сустракаць Паўла Свярдлова да брамы Акрэсціна ў суботу прыйшлі яго родныя ды калегі. Сам жа карэспандэнт па выхадзе з турмы заявіў, што не збіраецца спыняць прафесійнай дзейнасці, але вельмі расчараваны паводзінамі беларускіх уладаў у яго справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?