Мітрапаліта Філарэта хуткая забрала з літургіі
Паводле заявы дактароў, стан кіраўніка БПЦ палепшаў, і Філарэт рыхтуецца да пераезду ў Мінск.
7 ліпеня ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды ўступлення на пасаду япіскапа Стэфана як кіруючага архірэя Гомельскай і Жлобінскай епархіі. На Боскую Літургію прыбыў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Мітрапаліта пры ўваходзе ў храм сустракалі дзесяткі вернікаў і святароў, да сабора Уладыка ішоў па дарожцы, засланай кветкамі. Парафіяне падносілі Мітрапаліту дзяцей для блаславення.
Прыкладна апоўдні да задняга ўваходу сабора пад’ехала машына «хуткай дапамогі». Уладыку вынеслі з храма на насілках і павезлі з уключанай сірэнай ў суправаджэнні міліцэйскай машыны.
Яго даставілі ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай дапамогі. Як расказалі ў бальніцы, Філарэта даставілі ў рэанімацыю.
Увечары ў бальніцы хуткай дапамогі Гомеля расказалі, што стан Філарэта палепшаў, і ў найбліжэйшы час ён адправіцца ў Мінск. Праз духату ў Філарэта падчас набажэнства з’явілася лёгкае недамаганне на фоне гіпертэрміі і павышанай вільготнасці ў храме».
ЯМ; інф. kp.by і ўл.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ