Па дадзеных МНС Расіі, некалькі чалавек загінулі ад удару токам з-за абарванага провада, які патрапіў у ваду. Астатнія людзі загінулі ў выніку абрушвання затопленых будынкаў.

З-за моцных ліўняў у некалькіх населеных пунктах Краснадарскага краю было падтоплена 320 жылых дамоў з насельніцтвам 1 290 чалавек. Позна ўвечары ў пятніцу ў Наварасійску быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.

Па апошніх дадзеных, якія прыводзіць краёвая адміністрацыя, ліўневымі дажджамі ў рэгіёне падтопленыя дамы, двары і садовыя ўчасткі амаль 13 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?