Сёння спаўняецца дванаццаць год, таго дня як быў выкрадзены журналіст і аператар ОРТ Дзмітрый Завадскі.

На працягу гэты дванаццаці гадоў, сьледчыя органы Беларусі так і ня высьветлілі, што ж здарылася з Дзьмітрыем Завадзкім пасьля таго як ён быў выкрадзены.
За выкраданьне Дзьмітрыя былі асуджаныя супрацоўнікі спэцслужбаў В.Ігнатовіч і М.Малік. Асуджаныя не прызналі сваёй віны, а цела Дзьмітрыя Завадзкага так і не было знойдзена. Так сама ня высьветленыя замоўшчыкі выкраданьня Дзьмітрыя.
Справа аб забойстве Дзьмітрыя Завадзкага ў апошні раз была прыпыненая ў красавіку 2006 году.
У траўні 2006-га генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч паведаміў на прэс-канфэрэнцыі што « ў дадзены час месцазнаходжаньне Завадзкага не вызначана, але пракуратура Беларусі працягвае яго пошук. Раней праводзіліся праверкі шэрагу эпізодаў па гэтай справе, і яны праводзяцца ў дадзены час».
Дванаццаць год родныя і блізкія Дзьмітрыя Завадзкага імкнуцца даведацца праўду аб гэтым жахлівым выкраданьні.
Але любыя звароты ў дзяржаўныя органы натыкаюцца на «сьцяну маўчаньня». Спробы арганізацыі грамадскіх акцый, з мэйтай прыцягненьня ўвагі да зьнікненьня Дзьмітрыя, заўсёды сустракалі жорсткі разгон з боку міліцыі. Паўстае пытаньне «Чаму ўлады Беларусі перашкаджаюць агалошваньня грамадства аб справе Дзьмітрыя Завадзкага?».

Сьвятлана Завадзкая распавяла выданьню «Салідарнасць». — Столькі год маўяаньня ўладаў… З кожным годам я усё больш пераконваюся: да гадалкі не хадзі, зразумела, з чым гэта зьвязана, і хто вінаваты… Я так думала, што на каго-небудзь павесяць забойства Дзьміы, каб супакоіць грамадзкасьць. Ігнатовіч (галоўны фігурант справы) казаў, што майго мужа ў вочы ня бачыў, а ведаў аб ім толькі па фотаздымкам у прэсе.

Родныя Дзьмітрыя Завадскага выказваюць падзяку ўсім людзям і арганізацыям, каторыя дапамагаюць захаваць памяць аб зьніклых людзях у Беларусі і ня дапусьціць у далейшым на нашай зямлі такіх жахлівых злачынстваў.

Прыйдзе час, і праўда стане вядомай! І лёс Дзьмітрыя ня будзе выключэньнем з гэтага правіла! Пакараньне прыйдзе ня толькі да тых хто замовіў і зьдзейсьніў гэта жахлівае злачынства, але і да тых хто ўсе гэтыя гады перашкаджае яго раскрыцьцю.

Мы памятаем!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?