У Салігорску ў суботу прайшоў хіба не цэнтральны матч лета. Сустракаліся «Шахцёр» і БАТЭ. У выпадку перамогі салігорскі клуб дагнаў бы барысаўцаў у турнірнай табліцы.

Нягледзячы на 30-градусную спёку, каманды выдалі найцікавейшую гульню. «Шахцёр» адкрыў лік: на 20-й хвіліне вызначыўся Дзмітрый Асіпенка. На 73-й Эдгар Аляхновіч з-за межаў штрафной прыгожым ударам у дзявятку лік зраўняў — 1:1.

Барацьба не спынялася да 94-й хвіліны, прычым пры пазіцыйнай перавазе БАТЭ «Шахцёр» агрызаўся і меў некалькі момантаў.

Адрыў БАТЭ ў 3 балы захаваўся (37 супраць 34), прычым у Барысава на гульню меней.

Зазначым таксама два моманты: БАТЭ згуляў першы раз унічыю ў гэтым чэмпіянаце (у каманды цяпер 12 перамогаў, 1 нічыя і 3 паразы), а трансляцыю па канале «Беларусь-2» эмацыйна каментавалі па-беларуску Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Брэст» — 1:0, «Нафтан» — «Белшына» — 3:0.

***

Заўтра ў Мінску гуляюць «Дынама» і «Нёман» (пачатак, а 18-й). У Гомелі, а 17-й: «Гомель» — «Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?