6 ліпеня каля 17.30 на стаянцы каля аўтавакзалу ў Беластоку пачуўся моцны грукат.

Некаторыя людзі нават падумалі, што гэта тэрарыстычны акт, піша Kurier Poranny. Аднак, як высветлілася,

у аўтамабілі Volkswagen Passat на беларускіх нумарах, хутчэй за ўсё ўзарваўся вогнетушыцель.

Выбух быў настолькі моцны, што аўтамабіль разарвала літаральна на часткі, а ў самой аўтастанцыі павыбівала некаторыя шыбы. Аскепкі ад аўтамабіля разляцеліся на некалькі метраў, а некаторыя нават заляцелі на тэрыторыю аўтастанцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?