Фэдэральная канцлерка Германіі Ангела Мэркель — цяперашняя старшыня Рады Эўрасаюзу — заклікала падтрымаць Беларусь на шляху да дэмакратыі.

Выступаючы ў Эўрапарлямэнце, гаворачы пра значэньне падпісаньня Бэрлінскай дэклярацыі, Ангела Мэркель падкрэсьліла, што за гэтым дакумэнтам стаіць «абяцаньне разам стаяць за будучыню ўсёй Эўропы».

Яна зазначыла, што беларускія грамадзяне «маюць права на зьдзяйсьненьне эўрапейскіх ідэалаў» у сваёй краіне і што Эўрапейскі Саюз «сьвядома падтрымае беларусаў на гэтай дарозе».

Варта нагадаць, што 25 Сакавіка, у дзень падпісаньня Бэрлінскай дэклярацыі, Ангела Мэркель знайшла час, каб патэлефанаваць у Менск Аляксандру Мілінкевічу і пацікавіцца тым, як праходзіць Дзень Волі ў Беларусі.

У той жа дзень, у часе прамовы ў Бэрліне, прысьвечанай 50‑й гадавіне Эўрапейскага Зьвязу, Ангела Мэркель згадала пра Беларусь і падкрэсьліла, што ў гэты дзень Эўропа выказвае салідарнасьць зь беларусамі.

Кіроўная партыя Бундэстагу Хрысьціянска‑дэмакратычны саюз афіцыйна накіравала на Дзень Волі ў Менск свайго сябра дэпутата Арнальда Фаатца.

Ангела Мэркель двойчы прымала Аляксандра Мілінкевіча, калі ён знаходзіўся зь візытам у Германіі. У той жа час канцлеры Нямеччыны ніколі не сустракаліся з Аляксандрам Лукашэнкам, палітыку і ппаводзіны якога ў Эўропе лічаць непрымальнымі.

Варта нагадаць, што 25 Сакавіка, у дзень падпісаньня Бэрлінскай дэклярацыі, у сваёй

Фота bundeskanzlerin.de

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?